Запрашаем 4 ліпеня на «Форум-тэатр. Zoom edition»!
Правы чалавека – далікатная, важная канструкцыя ў грамадстве. З парушэннем правоў чалавека мы сутыкаемся як у афлайн, так і ў анлайн-жыцці. Форум-тэатр – імправізацыйны метад, у якім абыгрываецца сацыяльна-значная тэма. Ен дае магчымасць убачыць складаную сітуацыю і знайсці з яе выйсце.
Мы спадзяемся, кожны і кожная могуць паўплываць на вырашэнне праблем у грамадстве і змяніць сітуацыю ў лепшы бок, асабліва ў анлайн-прасторе. Зразумець як дапаможа «Форум-тэатр. Zoom edition»!
✨Калі: 4 ліпеня (субота), 13:00-16:00
✨Дзе: платформа Zoom
У праграме:
– анлайн-гульні на разняволенне,
– форум-тэатр як метад, заснаваны на правах чалавека
– гутаркі на сацыяльна-значныя тэмы
– пошук рашэнняў анлайн-канфліктаў, якія суправаджаюцца парушэннем правоў чалавека
– падрыхтоўка і паказ анлайн-пастаноўкі
📌Абавязковая рэгістрацыя да 21:00 3 ліпеня: https://forms.gle/gLpvhDa8c47DPyxJ8 . Колькасць месцаў абмежавана. Раніцай 4 ліпеня зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць на e-mail ліст з пацверджаннем і спасылкай на Zoom.