Імпрэза адбудзецца ў межах адукацыйнага курса для ЛГБТК+ людзей «Гонар быць сабой»
Ці ведаеце вы, колькі ЛГБТК+ Прайдаў адбылося ў Беларусі? На сустрэчы разбярэцеся з гэтым пытаньнем, а таксама даведаецеся пра тое, як праходзіла квір жыцьцё ў Беларусі ў 90-я – пачатку 2000-х гадоў. Якія пакаленьні ЛГБТК-актывізму існавалі ў нашай краіне, што іх яднала й чым яны адрозьніваліся? Пра што пісалі беларускія гей-ґазэты ў 90-я? Як зьяўляліся й зьнікалі значныя для ЛГБТК-супольнасьці месцы, выданьні, ініцыятывы?
Лектарка Наста Манцэвіч – дасьледчыца квір-памяці, зьбіральніца калекцыі па квір-гісторыі Беларусі.
Вы можаце зарэгістравацца як на ўвесь курс, так і на асобныя яго сустрэчы.