Праваабарончы летні кэмп 2024
Human Summer Camp ад Human Constanta — гэта пяцідзённая прыгода, дзе вы зможаце даведацца пра правы чалавека ў займальнай форме, у інклюзіўнай і бяспечнай атмасферы. Дзякуючы нефармальнай адукацыі вы асвоіце новыя навыкі і атрымаеце натхненне для стварэння ўласных ініцыятыў.
Вас чакаюць інтэрактыўныя варкшопы, трэнінгі ад эксперт_ак і магчымасці абмену досведам з аднадум_камі.
Далучайся, калі хочаш навучыцца абараняць грамадскія інтарэсы і знаходзіць рашэнні бягучых праблем!
Калі табе ёсць 18 гадоў і ты цікавішся правамі чалавека і грамадскай дзейнасцю
Зарэгіструйцеся да 2 чэрвеня і атрымай шанец стаць часткай гэтай натхняльнай падзеі!