Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

«Інклюзіўная журналістыка: Як пісаць пра ўразлівыя групы так, каб нікому не нашкодзіць»

20.11

5
(3)

Варкшоп у Вільнюсе для журналісцкай супольнасці

Крызісныя часы робяць уразлівымі ўсё больш шырокія групы беларускага грамадства і адначасова вядуць да змяншэння іх прысутнасці ў медыя. Каб шукаць шляхі для змянення гэтай сітуацыі, мы запрашаем журналістаў і журналістак правесці разам 6-7 снежня (пятніца-субота) на інтэрактыўным варкшопе ў Вільнюсе.

На ім вы не толькі даведаецеся, але і паспрабуеце на практыцы розныя крэатыўныя падыходы інклюзіўнай журналістыкі для якаснага вяртання ў медыйную прастору «нябачных» людзей з уразлівых груп. Разам мы будзем распрацоўваць рэальныя крокі да інклюзіі, якія могуць зрабіць усе медыя, незалежна ад даступных ім рэсурсаў.

Мінімум тэорыі і шмат сумеснай працы дапамогуць разабрацца ў тэме як тым, хто не мае досведу працы ў сацыяльнай журналістыцы, так і тым, хто хоча пашырыць свае кампетэнцыі ў гэтым кірунку. 

Што вас чакае?

  • Маніторынг. Даведаецеся на канкрэтных прыкладах з унікальнага даследавання, як выкарыстанне СМІ дыскрымінацыйнай лексікі і акцэнтаванне ўвагі на асаблівасцях людзей вядзе да абвастрэння праблемы сацыяльнай ізаляцыі. Абмяркуеце, як гэта ўплывае на журналісцкую працу і давер да СМІ.
  • Эксперымент. Адшукаеце новыя падыходы да пераадолення стэрэатыпаў у фармаце Living Labs: не толькі праз выбар тэм і ракурс падачы інфармацыі, але і праз падбор карэктнай лексікі і тону камунікацыі.
  • Практыка. Паспрабуеце інструменты, якія дапамагаюць развіваць адчувальнасць да мовы варожасці і дыскрымінацыі, падвышаюць якасць журналісцкіх матэрыялаў.
  • Бонус. Атрымаеце тэхнікі інтэрв’ю, якія дапамагаюць раскрыць герояў і гераінь праз канцэпцыю people-first language, а таксама чэк-лісты для стварэння інклюзіўных гісторый і базу спасылак на карысныя рэсурсы.

Калі? Дзе? Як?

  • 6 снежня 10:00–17:00, 7 снежня 10:00–14:00
  • цэнтр Вільнюса
  • Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/BouCb8P2YD2jBJiE7 адкрытая да 20 лістапада ўключна. Вынікі адбору будуць паведамлены не пазней за 25 лістапада ўключна. Дакладнае месца і праграму варкшопа мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю і адбор.
  • Для тых, хто жыве не ў Вільнюсе, прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу (цягнік/аўтобус) і пражыванне. 

Хто праводзіць?

Варкшоп правядзе медыяэкспертка з 25-гадовым досведам працы ў беларускай сацыяльнай журналістыцы. Некалькі гадоў запар яна была лідэр-трэнеркай Школ сацыяльнай і канструктыўнай журналістыкі, ладзіла аўтарскія курсы і трэнінгі для трэнер_ак краін Усходняга партнёрства па інклюзіўнай журналістыцы. З’яўляецца прадукт-мэнэджаркай электроннага дапаможніка «Медыярашэбнік пра розных людзей».  

Мерапрыемства ладзяць арганізацыя ІншыЯ і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus.


Па ўсіх пытаннях датычных рэгістрацыі і правядзення варкшопа звяртайцеся на пошту info@theothersby.org з адпаведнай пазнакай у тэме ліста.

Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
20.11