Як адчуць сябе Іншым і прайсці па чужым шляху?
1 сакавіка запрашаем на сацыяльную гульню “Іншы погляд”. Гульня дапаможа зразумець, якімі стэрэатыпамі мы мыслім у адносінах да іншых людзей ды адкуль стэрэатыпы бяруцца.
Каб адкрыць для сябе новыя рэчы і новых людзей, прыходзь на сацыяльную гульню 1 сакавіка з 14:00 да 17:00 у прастору “Другі паверх” (праспект Машэрава 9/8).
Абавязковая рэгістрацыя на гульню да 23:59 27 лютага па спасылцы: https://goo.gl/yWMmZj
Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежавана. 28 лютага вы атрымаеце запрашэнне па пошце.
Сацыяльная гульня праводзіцца Цэнтрам “Жывая Бібліятэка” сумесна з прасторай “Другі паверх” у межах Дня нулявой дыскрымінацыі, каб садзейнічаць роўнасці ўсіх людзей перад законам і ў жыцці.
#zerodiscriminationdayby #zerodiscriminationday