У рамках кампаніі да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй (IDAHOBIT)
Моладзевая арганізацыя «ІншыЯ» запрашае цябе на калажную майстэрню «Убач мяне». Прыходзь убачыць і расказаць пра свой досвед, а таксама падзяліць яго з іншымі.
Калаж — гэта такі выгляд творчасці, у якой не патрэбныя адмысловыя навыкі, проста рэж і ляпі. Матэрыялы будуць пададзены на месцы, але калі ў цябе ёсць лішнія часопісы, якія не шкада рэзаць, абавязкова бяры іх з сабой! А таксама захапі памятныя для сябе паперкі, іх таксама можна скарыстаць для свайго калажу.
Па ўсіх пытаннях пра правядзенне імпрэзы вы можаце звярнуцца на пошту info@theothersby.org.