Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

Кніжны клуб

17.09.2023 12:00

5
(2)

Чытаем «Кветку пустыні»

Варыс Дзірые — сусветна вядомая фотамадэль, пісьменніца і амбсадарка ААН. Гісторыя яе жыцця шакуе і захапляе адначасова. Ва ўзросце 5 гадоў яна зазнала працэдуру абразання — варварскі звычай, які існуе ў многіх афрыканскіх краінах. А ў 13 яе мусілі выдаць замуж за старога. Але Варыс пайшла насуперак волі бацькі і збегла…

Напярэдадні сусветнага дня кантрацэпцыі «Адчуй» сумесна з «ІншыЯ» прапануюць сустрэцца на кніжным клубе і пагутарыць на тэму сэксуальнага здароўя праз абмеркаванне кнігі Варыс Дырые «Кветка пустыні».

Калі? Дзе? Як?

  • 17 верасня
  • 12.00 згодна з мінскім часам
  • Zoom (спасылку атрымаеце за дзень да сутрэчы)
  • мовы: беларуская, расійская

Рэгістрацыя

Я перакананая, што Бог стварыў маё цела дасканалым пры нараджэнні. А потым ужо людзі абрабавалі мяне, адабралі маю сілу і пакінулі калекай. У мяне скралі жаночую існасць. Калі Бог хацеў, каб гэтых частак цела ў мяне не было, навошта ж ён іх стварыў?

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 2

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
17.09.2023
Время:
12:00