Анлайн курс і вебінары
Арганізацыя ІншыЯ з 1 снежня запускае базавы анлайн курс для самастойнага навучання «Курс на каштоўнасці». Ён скіраваны на беларускіх актывіст_ак, валанцёр_ак і ўсіх тых, хто працуе ў грамадскім сектары ці прадстаўляе беларускія дэмакратычнія сілы.
Курс дае базавыя тэарэтычныя веды пра скразныя каштоўнасці (правы чалавека, інклюзію, гендарную роўнасць і экапрыязнасць) і прадстаўляе прыклады практык па ўключэнні каштоўнасцяў у дзейнасць арганізацый і ініцыятыў.
Курс дасяжны для самастойнага навучання па спасылцы (рэгістрацыя на курс адразу на сайце). Па выніках поўнага праходжання курса можна атрымаць сертыфікат.
Для паглыблення ў розныя аспекты скразных каштоўнасцяў і ў падтрымку анлайн-курса арганізацыя ІншыЯ таксама запускае серыю вебінараў, якія дапамогуць зрабіць вашу дзейнасць больш справядлівай, інклюзіўнай і арыентаванай на правы чалавека.
Час усіх вебінараў: 14:00 Варшава, 15:00 Вільнюс, 16:00 Мінск, 17:00 Тбілісі
Падчас мерапрыемстваў вас чакаюць дыскусіі, практычныя заданні і рэальныя прыклады практык рэалізацыі каштоўнасцяў.
Форма рэгістрацыі на ўсе вебінары https://forms.gle/7egLfHK9tjCCg8Kf9. Рэгістрацыя на кожны вебінар закрываецца а 15:00 у папярэдні дзень.
Рэалізацыя падыходу, заснаванага на правах чалавека, у дзейнасці некамерцыйных арганізацый
Ужо не раз чулі пра падыход, заснаваны на правах чалавека (ПЗПЧ), але так і не разабраліся з тым, што гэта такое? Часта бачыце пытанне пра яго ў праектных заяўках, але не ведаеце як на яго адказаць? Хацелі б інтэграваць падыход у працу сваёй (не)праваабарончай арганізацый, але не ведаеце з чаго пачаць?
На мерапрыемстве вы:
Праводзяць Марыя Ландо і Уладзімір Корж. Трэнеры-кансультанты па развіцці АГС, сузаснавальнікі арганізацыі CSO Fusion.
! Для ўдзелу ў гэтым вебінары патрэбна мець базавае разуменне правоў чалавека.
Гендарны аўдыт: каму, якім чынам і навошта праводзіць
Чулі пра гендарны аўдыт дзейнасці арганізацыі альбо аналіз асобных праграм, але не разумееце, што гэта і як праводзіцца? Разумееце яго каштоўнасць, але не ведаеце з чаго пачаць?
На мерапрыемстве вы:
Праводзіць Таня Сяцко. Даследчыца, фасілітатарка і экспертка ў галіне нефармальнай адукацыі. Мае магістарскую ступень у сферы сацыяльных навук, займаецца тэмамі гендарнай роўнасці, інклюзіі і патрэбамі ўразлівых груп.
Гендарныя палітыкі — гэта новая мода ці неабходнасць для некамерцыйнай арганізацыі? Як зразумець, якія палітыкі абраць для вашай арганізацыі і як не пераўтварыць гэтую інклюзіўную практыку ў фікцыю?
На мерапрыемстве вы:
Праводзіць Таня Сяцко. Даследчыца, фасілітатарка і экспертка ў галіне нефармальнай адукацыі. Мае магістарскую ступень у сферы сацыяльных навук, займаецца тэмамі гендарнай роўнасці, інклюзіі і патрэбамі ўразлівых груп.
Па ўсіх пытаннях датычных рэгістрацыі і правядзення курса і вебінараў звяртайцеся на пошту info@theothersby.org з адпаведнай пазнакай у тэме ліста.