Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

Лабараторыя для жанчын па візуалізацыі гісторый

07.11.2023

0
(0)

11 лістапада – 9 студзеня / анлайн

Тое, як і якія гісторыі мы расказваем, можа ўплываць як на свет, так і на тое, як мы ўспрымаем гэты свет і сябе ў ім. Гісторыі могуць быць нашымі апорамі і сэнсамі. Коміксы – гэта маляваныя гісторыі, а стварэнне іх – тврчы і займальны працэс.

Падчас курса ўдзельніцы:

  • навучацца працаваць з гісторыяй як спосабам выражэння сябе і данясення важных сэнсаў;
  • атрымаюць практычныя навыкі малявання коміксаў і сторытэлінга;
  • атрымаюць натхненне і ідэі ад работ прафесійных мастачак і адна ад адной;
  • змогуць вучыцца і тварыць у бячспечнай прасторы;
  • створаць невялікі аўтарскі комікс як практычны вынік працы на майстэрні.

Для каго:

  • для жанчын, якія жадаюць творчасці, самавыяўлення ў бяспечнай і падтрымліваючай прасторы;
  • для гендарных актывістак, якія шукаюць новыя інструменты для сваёй працы;
  • для мастачак і дызайнерак, якія жадаюць паспрабаваць сябе ў новых візуальных медыюмах.

Заняткі будуць праходзіць анлайн па суботах у 15.00 па Менску, 14:00 па Вільні, 13:00 па Варшаве, 16:00 па Тбілісі.

Дэдлайн падачы заявак – 7 лістапада.

Падрабязнасці па спасылцы.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 0 / 5. Колькасць галасоў: 0

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
07.11.2023