Для журналістаў_к, рэдактараў_к, пісьменнікаў_ц і квір-актывістаў_к
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» арганізоўвае Пяты Летнік Разнастайнасці для журналістаў_к, рэдактараў_к, пісьменнікаў_ц і квір-актывістаў_к.
Праграма Летніка Разнастайнасці грунтуецца на выкарыстанні інтэрактыўных методык выкладання, якія ўключаюць ларп, форум-тэатр і энерджайзеры з удзелам дасведчаных экспертаў і экспертак. У ўдзельнікаў_ц будзе магчымасць:
- паглыбіцца ў тэму правоў чалавека на базавым узроўні
- даведацца больш пра тэмы ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў, стану ўразлівых групаў у грамадстве, разумення тэрміну “мова варожасці”,
- навучыцца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі, неталерантнасці,
- даведацца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, пісьменніцкай ды актывісцкай дзейнасці.
Калі? Дзе? Як?
- З 1 па 5 траўня 2024 года
- Бліз Кутаісі (Сакартвэла)
- Заяўкі прымаюцца да 4 красавіка
Больш інфармацыі і рэгістрацыя
Колькасць праглядаў: 16