Калажная майстэрня
Мая эміграцыя — якая яна? Што мне падабаецца ў горадзе, у якім я цяпер жыву? Як я сябе адчуваю тут? Што і хто мяне атачае?
Напярэдадні міжнароднага дня мігранта, яки адзначаецца 18 снежня, моладзевая арганізацыя ІншыЯ запрашае цябе на калажную майстэрню «Мая эміграцыя». Прыходзь убачыць і расказаць пра свой досвед, а таксама падзяліць яго з іншымі.
Калаж — гэта такі від творчасці, у якім не патрэбныя адмысловыя навыкі: рэж ды ляпі. Можна зрабіць калаж-апору для і пра сябе, ці паштоўку для сваіх блізкіх, напярэдадні надыходзячых святаў.
Матэрыялы будуць выдадзеныя на месцы, але калі ў цябе ёсць лішнія часопісы, якія не шкада рэзаць, абавязкова бяры іх з сабой! А таксама захапі памятныя для сябе паперкі, іх таксама можна скарыстаць для свайго калажу.
Па ўсіх пытаннях аб правядзенні мерапрыемства вы можаце звярнуцца на пошту info@theothersby.org.