Старт праграмы — 9 кастрычніка.
Хочаш рабіць карысныя справы і змяняць Беларусь да лепшага — далучайся! БНМС «РАДА» запускае набор на ментарскую падтрымку для актывістаў_ак-пачаткоўцаў_вак, якія хочуць рабіць карысныя справы і змяняць Беларусь да лепшага.
Будзеце працаваць разам 2 месяцы. Ты наведаеш мінімум 5 кансультацыйных сустрэчаў з ментарам_кай і зможаш паўдзельнічаць у тэматычных анлайн-занятках.
Дэдлайн падачы заяўкі — да 25 верасня ўключна.