Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

Нязмушаны нэтворкінг у Вільнюсе

24.07

5
(2)

Чаго нам не хапае для добрай камунікацыі паміж актывіст_камі і журналіст_камі?

Прывітанне! Запрашаем беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак утульна правесці вечар чацвярга 25 ліпеня на вільнюскай нэтворкінг-сустрэчы!

Вы зможаце ўсталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыя, абмеркаваць міфы і рэчаіснасць пра вашу працу, падзяліцца класнымі практыкамі сумеснай працы або нават прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва. 

Мы бяром на сябе стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя, а таксама напоі і закускі, з вас – добры настрой і гатоўнасць камунікаваць з іншымі гасцямі мерапрыемства. 

Калі? Дзе?

  • 25 ліпеня, 18:00-20:30
  • цэнтр Вільнюса (дакладнае месца мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю)

Абавязкова папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы да 24 ліпеня ўключна https://forms.gle/3VeqZiZ9EGvkgBEt7.

Мерапрыемства арганізавана арганізацыяй ІншыЯ і аб’яданнем беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!


Мерапрыемства адбываецца ў рамках праекта «Together 4 values ​​ JA», які сумесна рэалізуюць арганізацыі ІншыЯ і Razam e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

Подпись для статей RAZAM

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 2

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
24.07