Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

Нязмушаны нэтворкінг у Вільнюсе

17.03

Нетворкинг в Вильнюсе
5
(2)

Чаго нам не хапае для супрацоўніцтва паміж актывіст_камі і журналіст_камі

Запрашаем беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак утульна правесці вечар серады 19 сакавіка на вільнюскай нэтворкінг-сустрэчы!

Вы зможаце ўсталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыя, абмеркаваць міфы і рэчаіснасць пра сумесную працу, падзяліцца класнымі практыкамі міжсектарнага партнёрства ў самых розных фарматах або нават прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва. 

Мы бяром на сябе стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя, а таксама напоі і закускі, з вас – добры настрой і жаданне камунікаваць з іншымі гасцямі мерапрыемства. Для павелічэння якасці і спрашчэння камунікацыі нашая сустрэча будзе мадэравацца.

Калі? Дзе?

  • 19 сакавіка
  • 18:00-20:30
  • цэнтр Вільнюса
Абавязкова папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы да 17 сакавіка ўключна.
Дакладнае месца мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю.

Рэгістрацыя

Мерапрыемства ладзяць арганізацыя ІншыЯ і аб’яданне беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!


 

Мерапрыемства адбываецца ў межах праекта «Together 4 values ​​ JA», які сумесна рэалізуюць арганізацыі ІншыЯ і Razam e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Подпись для статей RAZAM

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 2

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
17.03

Место проведения

Вільнюс, Літва
Vilnius,Lithuania+ Карта Google