Конкурс постараў на тэму пераасэнсавання інваліднасці
Posterheroes — міжнародны конкурс постараў (70×100 см) на сацыяльныя і экалагічныя тэмы. У 2023 годзе арганізатары запрашаюць удзельнікаў і ўдзельніц пераасэнсаваць інваліднасць і прадставіць новы погляд на яе. Як яны сфармулявалі на сайце: «Прыйшоў час выйсці за рамкі звычнага і прыняць прыгажосць разнастайнасці».
Журы абярэ 40 пераможцаў, сярод якіх два чалавекі атрымаюць прызы ў памеры 2 500 і 1 500 еўра. Усе працы апублікуюць у медыях Posterheroes, арганізатары змогуць выкарыстоўваць іх для выставак з абазначэннем аўтарства.
Усе падрабязнасці — па спасылцы.
Дэдлайн 27.08.2023.