3 сакавіка Цэнтр “Жывая Бібліятэка” у межах Тыдня нулявой дыскрымінаціі (Zero Discrimination Week) запрашае вас прыняць удзел у сацыяльнай гульні “Іншы погляд”.
Сацыяльная гульня – цікавы спосаб атрымаць новы досвед!
Сэнс гульні вельмі просты: кожны ўдзельнік/удзельніца атрымлівае пэўную сацыяльную ролю, а потым павінен/павінна згодна з ёй прымаць рашэнні ці адказваць на пытанні мадэратараў ужо з улікам “новай” ролі.
“Іншы погляд” дасць магчымасць падумаць і разабрацца не толькі з пытаннямі новай ролі, але і засяродзіцца на сваіх думках, на тым, чым мы кіруемся ў паўсядзённым жыцці. Гульня дапаможа перагледзець свае погляды і стэрэатыпы, якімі абкружаныя многія сацыяльнаыя групы.
Калі: 3 сакавіка (серада), 18:30-21:00
Месца: паведамім пасля рэгістрацыі
Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы.
Канец рэгістрацыі — 2 сакавіка а 23:59.
Больш інфармацыі пра Сацыяльную гульню “Іншы погляд” вы можаце знайсці тут. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да нас у ВК, FB, Instagram, Telegram або пісаць на скрыню human.library.belarus@gmail.com.