Ці здаралася вам чытаць артыкул ці слухаць падкаст на цікавую тэму, але не знаходзіць у іх адказы на важныя для вас пытанні? Ці хацелася вам наўпрост звярнуцца да першакрыніцы, але вы не ведалі, як? Думаем, што такія сітуацыі былі. Тады вам дакладна спадабаецца наш наступны фармат!
Русскую версию анонса смотрите ниже.
Цэнтр “Жывая Бібліятэка” і Грамадзянская ініцыятыва “Задвиж_ка” плануюць правядзенне серыі Адкрытых інтэрв’ю на наступныя важныя тэмы:
* 21.04.2021: Жыццё з РХП,
* 22.04.2021: Жыццё пасля пажару,
* 23.04.2021: Жыццё з ВІЧ.
Адкрытае інтэрв’ю – гэта фармат мерапрыемства, з дапамогай якога вы зможаце атрымаць у нашых гасцей адказы на хвалюючыя вас пытанні. Да падрыхтоўкі і правядзення дадзенага фармату мы запрашаем далучыцца і нашых гледачоў! Свае пытанні вы можаце пакінуць у папярэдняй форме або задаць іх на самым мерапрыемстве.
Месца правядзення: платформа Zoom
Час пачатку: 19:00 (Мінск)
Рэгістрацыя даступная па спасылцы.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць спасылку на падключэнне да канферэнцыі і будуць мець магчымасць задаць пытанні героям мерапрыемстваў анлайн.
Дадаткова дадзеныя эфіры будуць транслявацца на нашых каналах Facebook і Youtube. Не забудзьцеся загадзя падпісацца на старонкі, каб атрымаць напамін!
Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках Моладзевага фестывалю RegiON.