28 жніўня Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» запрашаюць на “Шчырыя размовы пра інклюзію”.
“Шчырыя размовы” – гэта камунікацыя ў невялікіх групах з першакрыніцамі інфармацыі. Пры гэтым усе размовы прысвечаны адной тэме. Тэма бліжэйшых ШР – інклюзія. Героі і гераіні нашай сустрэчы –людзі, якія сутыкаюцца з нейкімі бар’ерамі ў жыцці і з патрэбай пераадольваць іх.
Мерапрыемства адбудзецца 28 жніўня ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (вул. Кастрычніцкая, 19) з 18.00 да 21.00.
Уваход вольны, рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы: bit.ly/2MyV5G2
Усе зарэгістраваныя госці загадзя атрымаюць на пошту спіс герояў і гераінь Шчырых размоў.
Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекта «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!» Праект рэалізуецца Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у партнёрстве з НДА KulturosAmbasada, пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Падзея на fb: https://www.facebook.com/events/557912418077567