Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

Шчырыя размовы з былымі вязнямі канцлагераў

21.04.2018 13:00 - 16:00

0
(0)

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” і МГА “Узаемапаразуменне” запрашаюць на Шчырыя размовы з былымі вязнямі канцлагераў. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў, які адзначаюць 11 красавіка.

Час бяжыць, і прамых сведкаў тых журботных падзей літаральна з кожным днём становіцца ўсё меней. Мы ладзім гэтыя размовы для таго, каб вы на ўласныя вушы змаглі пачуць гісторыі людзей, якіх яшчэ дзецьмі адаслалі на прымусовую працу, у гета, канцлагеры падчас Другой сусветнай вайны. Цяпер ім усім больш за 75 гадоў, і для вас гэта можа стаць ледзь не апошнім шанцам паразмаўляць са сведкамі тых падзей жыўцом.

Героі нашай сустрэчы – людзі, якіх у дзяцінстве адаслалі ў лагеры Маўтхаўзэн, Азарычы, Вітэн-Анэн, Дэсау і габрэйскае гета. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць паразмаўляць з імі, задаць свае пытанні.

“Шчырыя размовы” – гэта камунікацыя ў невялікіх групах па 5-7 чалавек з першакрыніцамі інфармацыі. Наведвальнікі прыходзяць, абіраюць з прапанаванага спісу Героя, запісваюцца да яго і размаўляюць 20-30 хвілін.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве варта прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы, бо колькасць месцаў абмежаваная: http://bit.ly/forma_reg.

Сустрэча пройдзе ў офісе МГА “Узаемапаразуменне” па адрасе г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 80-1Н

Мерапрыемства ў ВК https://vk.com/event164890018 і ФБ https://www.facebook.com/events/1769285579781795/.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 0 / 5. Колькасць галасоў: 0

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
21.04.2018
Время:
13:00 - 16:00

Арганізатары

Жывая Бібліятэка Беларусь
МОО Взаимопонимание

Место проведения

Офіс МГА “Узаемапаразуменне”
пр-т Держинского, 80-1Н
Минск,Belarus
Паглядзець сайт Место проведения