Анлайн-курс для моладзі
Калі ты чытаеш гэты тэкст, ты ўжо супер! А курс “skillset” — гэта твая магчымасць асвоіць карысныя ўменні і пракачаць сябе да новага ўзроўню. Цябе чакаюць серыя анлайн-вэбінараў з практычнымі парадамі ад эксперта_к.
Для каго
- Людзі ад 18 да 31 года (узроставыя абмежаванні могуць быць пашыраныя)
Калі? Як?
- з 30 верасня па 28 кастрычніка
- тры сустрэчы на тыдзень, а 19-й (па Мінску)
- вэбінары па 1,5 гадзіны
- дэдлайн падачы заяўкі: 26 верасня
Якія тэмы ахоплівае курс?
Мы падрыхтавалі сэт анлайн-вэбінараў з крутымі эксперт_камі, арыентаваных на сучасныя запыты. На курсе ты самастойна зможаш праектаваць свой шлях і наведваць толькі патрэбныя табе сустрэчы.
Чаму ты зможаш навучыцца?
- Фінансавай пісьменнасці
- Псіхалагічнай устойлівасці
- Эфектыўна нэтворкацца
- Пераўтвараць ідэі ў праекты
- Тайм-менеджменту
- Крэатыўнасці
- Штучнаму інтэлекту
- Ассертыўнай камунікацыі
- Кар’ернаму прасоўванню
Падрабязнасці і рэгістрацыя
Колькасць праглядаў: 2