Уводны курс па правах чалавека (афлайн)
3-дзённы курс па правах чалавека ад Беларускай Праваабарончай школы ў афлайне, падчас якога вы даведаецеся, што такое Правы чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя, а таксама пра Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і Правоў чалавека. Праграма будзе карысна для тых, хто хоча навучыцца разумець канцэпцыю правоў чалавека праз інтэрактыўнае навучанне. Арганізатары_кі забяспечваюць трансфер, пражыванне і харчаванне на працягу праграмы, аднак не аказваюць візавай падтрымкі.⠀