19 – 26 чэрвеня
Тыдзень супраць катаванняў — штогадовы цыкл імпрэз, прымеркаваны да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў (26 чэрвеня).За мінулыя тры гады тысячы беларусаў асабіста сутыкнуліся з катаваннямі і парушэннем сваіх правоў. Размаўляць пра гэта цяжка. Але толькі так мы можам паказаць — сабе, рэжыму і свету — мы не будзем маўчаць, мы не здаемся, мы дзеем!
Расказваць пра катаванні важна ўсімі даступнымі спосабамі. І чым яны разнастайней — тым больш імавернасць данесці інфармацыю да кожнага і кожнай. Таму ў гэтым годзе праводзяцца імпрэзы ў самых розных фарматах — спектаклі, перфомансы, квізы, кінапрагляды, лекцыі, прэзентацыі дакументаў.
Прыходзьце на акцыі, клічце сяброў, расказвайце ў сацсетках — давайце разам пакажам, што мы нічога не забылі і не даравалі.