Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

Уводны курс па правах чалавека

05.08

5
(1)

23-25 жніўня, Польшча

Беларуская Праваабарончая школа і Тэрыторыя правоў з радасцю абвяшчаюць набор на Уводны курс па правах чалавека, які адбудзецца ў афлайнавым фармаце ў Польшчы.

Пра Курс

Гэта 3-х дзённая праграма навучання разуменню правоў чалавека (першы, уводны ўзровень ведаў).

У межах праграмы вы азнаёміцеся з асноўнымі паняццямі, прынцыпамі і гісторыяй канцэпцыі правоў чалавека, тэмамі роўнасці і недыскрымінацыі, з элементамі тэмы Дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскага інтарэса, а таксама з іншымі тэмамі, неабходнымі для разумення канцэпцыі правоў чалавека.

У межах праграмы Уводнага курса, таксама будзе разгледжана тэма скразных каштоўнасцей, важнасць іх разумення і прымянення гэтых прыцыпаў у паўседзённай дзейнасці.

Працоўныя мовы: беларуская, руская.

Выкладчыкамі_цамі, трэнерамі_камі і экспертамі_камі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі_цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты_кі і практыкі_ні ў галіне правоў чалавека і права.

Для каго Курс

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларусы і беларускі (незалежна ад узросту і месца актуальнага пражывання), якія зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека. Група будзе сфармавана з 20 удзельнікаў_ц на конкурснай аснове.

Умовы ўдзелу ў праграме Курсу:

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары_кі бяруць на сябе расходы транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання ўдзельнікаў_ніц. Візавая падтрымка не аказваецца.

Арганізатары_кі пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу на любым этапе праграмы ў выпадку невыканання ўмоваў і патрабаванняў удзелу ў яе працы.

⏰ Даты правядзення Курса: 23-25 жніўня 2024 года (22 жніўня дзень заезду ўдзельнікаў_ц)

  Месца правядзення: Польшча (больш дакладную інфармацыю пра месца атрымаюць кандыдаты_кі якія будуць адабраныя ў якасці ўдзельнікаў і ўдзельніц Уводнага курса)

⏰ Дэдлайн падачы заявак: 05.08.2024 (уключна).

Пра вынікі адбору мы паведамім не пазней за 9 жніўня 2024 года.

Рэгістрацыя

Даведацца больш пра адукацыйна-асветніцкую ініцыятыву Беларуская Праваабарончая школа:  https://www.bhrs-edu.me/

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
05.08

Арганізатара

Беларуская Праваабарончая Школа
Паглядзець сайт Арганізатара