31.10-03.11, Польшча, пачатковы ўзровень
Беларуская Праваабарончая школа і Тэрыторыя правоў з радасцю абвяшчаюць набор на Ўводны курс па правах чалавека, які адбудзецца ў афлайнавым фармаце ў Польшчы.
Уводны курс – гэта 3-дзённая праграма для тых, хто толькі пачынае сваё знаёмства з тэмай правоў чалавека. Курс адбудзецца ў афлайне, і няма ўзроставых абмежаванняў – кожн_ая можа далучыцца!
Падчас курса ўдзельнікі і ўдзельніцы:
пазнаёмяцца з гісторыяй правоў чалавека і асноўнымі элементамі канцэпцыі;
разбяруцца ў сучасных выкліках, якія стаяць перад абаронай правоў чалавека;
даведаюцца пра дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў.
Дата правядзення: 31 кастрычніка – 3 лістапада
Месца правядзення: Польшча
Арганізатар_кі забяспечваюць трансфер, пражыванне і харчаванне на час курса. Аднак, візавая падтрымка не аказваецца.