UPD: Мы прынялі рашэнне перанесці воркшоп 21 сакавіка (субота): краіны зачынілі свае межы і Тоні не зможа да нас прыехаць. Будзем трымаць вас у курсе, калі будуць навіны пра будучыя воркшопы!
Воркшоп “Месца для ўсіх: як прыцягнуць новых людзей на свае мерапрыемствы” адбудзецца 21 сакавіка.
Інтэрсекцыянальны падыход, гендэрны мейнстрымінг і інклюзіўнае планаванне – новыя словы, якія мы разбяром!
Запрашаем на воркшоп даведацца, як зрабіць сваю працу даступнай для розных людзей, як улічваць патрэбы і ўнікальнасць жыццёвага вопыту і стварыць прастору, дзе гэты вопыт будзе прыняты.
У ходзе воркшопа разам разбярэмся:
Праводзіць воркшоп Тоні Лашдэн*
Калі: 21 сакавіка
Час: 14:00 – 18:00
Рэгістрацыя абавязкова да 23:59 19 сакавіка па спасылцы https://forms.gle/RoDMiZYJrB4F1Fk87. Колькасць месяцаў абмежаваная. Калі вы запоўніце рэгістрацыю, то 20 сакавіка вам прыйдзе ліст з пацверджаннем і адрасам правядзення варкшопа.
Калі ласка, запаўняйце форму толькі ў тым выпадку, калі ўпэўнены, што ў вас атрымаецца прыйсці.
Воркшоп будзе карысным для работнікаў і работніц ініцыятыўных груп і арганізацый, якія працуюць з уразлівымі групамі, а таксама для тых, хто імкнецца павялічыць ахоп сваіх актыўнасцяў, зрабіць сваю працу больш адчувальнай да разнастайнага досведу і выйсці на новыя аўдыторыі.
* Тоні Лашдэн – феміністка, працуе больш за сем гадоў з тэмамі псіхічнага дабрабыту, сацыяльнай няроўнасці і ўмацавання патэнцыялу маладых актывістаў і актывістак. У сваёй працы Тоні выкарыстоўвае гарызантальныя негвалтоўныя методыкі для стварэння інклюзіўных прастор і пошуку новых шляхоў змены свету вакол.
Арганізатары воркшопа: Цэнтр разціцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” пры падтрымцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопіса CityDog.by у межах ініцыятывы “ALL Inclusive”.