Тры афлайн-сэсіі ў Вільнюсе, вэбінары, стажыроўка
Прававая ініцыятыва запрашае да ўдзелу ў школе ўсіх беларусаў ад 18 гадоў, каму блізкая тэма правоў чалавека і іх абароны!
На курсе вы будзеце вывучаць наступныя тэмы:
Курс складаецца з 3 сесій, якія пройдуць афлайн у Вільні: 25-27 кастрычніка (пятніца-нядзеля), 23-24 лістапада (субота-нядзеля) і 13-15 снежня (пятніца-нядзеля). Прысутнасць на ўсіх сесіях з’яўляецца абавязковай. Таксама паміж сесіямі для ўдзельнікаў запланаваныя вэбінары.
Пад час навучання ў удзельні_ц будзе магчымасць прыняць удзел у конкурсе стажыровак. Адбор 3 чалавек для праходжання аплочваемай 3-х месячнай старыжоўкі ў адной з беларускіх праваабарончых арганізацый адбудзецца пасля першай сесіі. Меркаваны час праходжання стажыроўкі: лістапад 2024 — студзень 2025.
Важна: Арганізатары не аказваюць візавую падтрымку. Забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўсім ўдзельні_цам. Праезд да Вільнюса на ўсе сесіі школы ўдзельні_цы аплачваюць самастойна.
Вынікі адбору паведамяць не пазней за 22 кастрычніка.