Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

«Як НДА сябраваць з медыямі»

16.10 18:00

Вебинар Как НГО дружить с медиа"
5
(1)

Вэбінар

Нягледзячы на ​​складаныя і крызісныя часы, беларускі грамадскі сектар працягвае працаваць. Але як пры гэтым НДА ўзаемадзейнічаць з беларускімі медыямі: каму пісаць, як дагрукацца да рэдакцый, як прасоўваць свае прадукты і праекты?

Запрашаем на вэбінар «Як НДА сябраваць з медыямі» PR-спецыялістаў і супрацоўнікаў НДА, якія хочуць наладзіць больш эфектыўную камунікацыю, а таксама ўсіх тых, хто займаецца прасоўваннем ініцыятыў, адвакатаваннем сацыяльных праблем і шукае дзейсныя спосабы зрабіць сваю працу прыкметнай.

Калі? Дзе? Як?

  • 17 кастрычніка, з 18:00 да 20:30 па Вільні, 17:00-19:30 па Варшаве, 19:00-21:30 па Тбілісі;
  • у рамках анлайн-курса «Эфектыўныя камунікацыі для НДА і медыяў», які Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць сумесна з Фондам ім. Фрыдрыха Эберта;
  • дэдлайн падачы заявак 16 кастрычніка, 18:00 па Вільні. Тым, хто ўжо ўдзельнічае ў курсе, рэгістравацца на вэбінар, не трэба;
  • запрашэнне і спасылку на вэбінар вы атрымаеце на сваю паштовую скрыню за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінара.

Пагаворым пра ўсё:

  • пра болі, складанасці і патрэбы;
  • як будаваць сваю працу (і пры чым тут інфармацыйная стратэгія);
  • як на працэсы ўплывае нэтворкінг (і як яго выбудоўваць);
  • якія ёсць прылады для працы са СМІ (працоўныя);
  • пытанні бяспекі.

Рэгістрацыя

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
16.10
Время:
18:00