Cерыя сустрэч
Прывітанне!
На сувязі арганізацыя ІншыЯ сумесна з аб’яднаннем беларусаў Германіі Razam e.V.
Мы запускаем набор на серыю анлайн-сустрэч, якая будзе прысвечана міжнароднаму і нацыянальнаму “экстрэмісцкаму” заканадаўству, бяспецы карыстальні_ц і арганізацый ва ўмовах экстрэмізму*, а таксама стратэгіям працы і абароны каманды ў такіх умовах. Разам з дасведчанымі эксперт_камі мы прапануем разабрацца з тым, як зараз (не) магчыма бяспечна і эфектыўна працаваць ва ўмовах экстрэмізму.
Нашыя анлайн-сустрэчы будуць цікавыя журналіст_кам, актывіст_кам, юрыст_кам, праваабаронцам, якія як ужо сутыкнуліся з атрыманнем экстрэмісцкага статусу, так і разважаюць пра верагоднасць атрымання статусу ў будучым. Таксама сустрэчы будуць карысныя для арганізацый і асоб, якія сутыкаюцца з рознымі пытаннямі бяспекі ў Беларусі і за яе межамі.
Фарматы і расклад сустрэч апісаныя ніжэй. Вы можаце зарэгістравацца як на ўсе сустрэчы адразу, так і на асобныя. Рэгістрацыя на кожную сустрэчу закрываецца за 2 працоўных дні да яе правядзення (дакладныя даты пазначаны ніжэй у форме). У дзень правядзення мерапрыемства вы атрымаеце спасылку на падлучэнне.
Для стварэння бяспечнай і даверлівай атмасферы на сустрэчах, як для ўдзельні_ц, так і для эксперт_ак і арганізатар_ак, асобы ўсіх зарэгістраваных будуць спраўджаныя з дапамогай дадзеных, якія вы прадставіце ў гэтай форме.
01.04 у 18:00 (па Вільнюсу)
На сустрэчы эксперткі раскажуць пра асноўныя моманты, на якія важна звярнуць увагу пры ўзаемадзеянні з “экстрэмісцкімі” інфармацыйнымі рэсурсамі. Як бяспечна чытаць “экстрэмістаў” ці хадзіць на іх мерапрыемствы? Як правільна пачысціць месэнджары і браўзэр? Як засцерагчы каманду і свае мэтавыя аўдыторыі?
Вебінар будуць праводзіць прадстаўнічкі арганізацыі Human Constanta Соня Емяльянава і Таццяна Зінякова.
07.04 16:00 (па Вільнюсу)
На сустрэчы мы прапануем удзельні_цам падзяліцца сваім досведам па наступных пытаннях:
Просім удзельні_ц загадзя падумаць над прапанаванымі пытаннямі, а таксама падрыхтаваць свае для магчымасці больш эфектыўнага правядзення практычнай сустрэчы.
Дыскусія-кансультацыя будзе праходзіць пры фасілітацыі практыкуючай юрысткі, кіраўніцы праваабарончай арганізацыі Lawtrend Вольгі Смалянка.
17.04 16:30 (па Вільнюсу)
У межах сустрэчы мы пагрузімся ў сутнасць экстрэмізму, разбярэмся з асновамі і прынцыпамі антыэкстрэмісцкага заканадаўства, даследуем межы дазволенага і забароненага, як гэта павінна быць у прававой дзяржаве, а не ў дзяржаве, дзе ўлада пры дапамозе заканадаўства вырашае свае задачы. Мы абмяркуем, як варта ставіцца да ідэй аб забароне сімбалаў, да “рымскага салюту” Ілана Маска, да забароны адпаведных ідэалогій.
Гэты вэбінар будзе цікавы тым, каму важна разумець не толькі інструментальны бок выкарыстання заканадаўства, але і сутнасны і сэнсавы змест таго ці іншага рэгулявання, хто хоча разумець далей, чым “так устаноўлена законам”. Беларуская дзяржава забрала ў грамадства права ведаць і разумець, навошта і чаму прымаюцца законы, мы гэтае права хочам вярнуць грамадству.
Мерапрыемства арганізуецца сумесна з Юрыдычным клубам Rule of Law for Belarus.
Мы будзем удзячныя, калі вы будзеце дзяліцца анонсам у закрытых каналах ці перасылаць наўпрост сваім калегам і каляжанкам. Колькасць удзельні_ц ад арганізацыі неабмежаваная. Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!