Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

«Як спыніць абвінавачванне пацярпелых?»

25.10

Вебинар про виктимблейминг
5
(1)

Вебінар

Калі? Дзе?

  • 25 кастрычніка 2024 года ў 15:30 (па Варшаве)
  • Анлайн-прастора

Юрыдычны дыскусійны клуб сумесна з «ІншыЯ» запрашае адваката_к, юрыста_к, праваабаронцаў і спецыяліста_к некамерцыйных арганізацый на вебінар, прысвечаны тэме віктымблэймінгу.

Віктымблэймінг гэта распаўсюджаная сацыяльная з’ява, калі пацярпел_ую пачынаюць абвінавачваць у тым, што з ей/ім адбылося. Гэта можа тычыцца любога віду гвалту ад сэксуалізаванага да хатняга і нават эканамічнага. 

Замест таго, каб засяродзіць увагу на аўтар_цы агрэсіі, грамадства, у тым ліку часам і прафесіянал_кі, засяроджваюцца на тым, што зрабіла або не зрабіла ахвяра, каб прадухіліць тое, што здарылася.

Гэты феномен глыбока ўкаранёны ў культурных, гендарных і сацыяльных стэрэатыпах грамадства. Гэтыя стэрэатыпы не толькі неправамерныя, але і могуць прыводзіць да сур’ёзных наступстваў.

Для спецыяліст_ак разуменне віктымблэймінгу крытычна важнае, бо гэта наўпрост уплывае на працу з пацярпелымі. Эмпатыя, правільнае стаўленне і абарона пацярпелых ад абвінавачанняў могуць адыграць ключавую ролю ў правасуддзі. Спецыяліст_кам неабходна распазнаваць, як стэрэатыпы і прадузятасць уплываюць на ўспрыманне спраў, асабліва тых, што звязаныя з гвалтам або дыскрымінацыяй.

Прафесіянал_кам важна быць падрыхтаванымі не толькі юрыдычна, але і этычна, каб дапамагчы сваім кліент_кам адчуваць сябе абароненымі і пачутымі. На вебінары пагаворым пра тое, як распазнаваць праявы віктымблэймінгу, супрацьстаяць стэрэатыпам і будаваць этычныя стратэгіі абароны, што зробіць вашу практыку больш прафесійнай і гуманнай.

На вебінары будуць закранацца ключавыя пытанні:

  1. Што такое віктымблэймінг?
  2. Праявы віктымблэймінгу: як яго распазнаць?
  3. Культурныя, гендарныя і сацыяльныя стэрэатыпы.
  4. Наступствы для грамадства і пацярпелых.
  5. Мова варожасці і піраміда нянавісці.

Рэгіструйцеся і да сустрэчы на мерапрыемстве. 

Рэгістрацыя

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
25.10