Праект па журналісцкай адукацыі
БАЖ у партнёрстве з Прэс-клубам пачынае доўгатэрміновы праект па журналісцкай адукацыі “Журфак па суботах”.
Што вас чакае?
Навучанне будзе праходзіць па адзінай праграме ў Варшаве і Вільні ў тры этапы:
- Асновы журналістыкі (для пачаткоўцаў) — сакавік-травень 2025 года.
- Павышэнне кваліфікацыі (для дзейных журналістаў) — кастрычнік-снежань 2025 года.
- Спецыялізацыя (для паглыбленага вывучэння) — люты-красавік 2026 года.
На кожны этап будзе праводзіцца асобны набор.
У працэсе навучання вы:
- засвоіце асновы прафесіі разам з дасведчанымі трэнерамі, якія ў той жа час з’яўляюцца практыкуючымі журналістамі;
- зразумееце, як працуюць медыі і як адаптавацца ў гэтай сферы;
- даведаецеся пра самыя сучасныя практыкі і досвед сусветных медыяў;
- пройдзеце практыку ў беларускіх незалежных медыях;
- апублікуеце свае першыя матэрыялы ў СМІ.
Не згубіце свой шанец стаць часткай новага пакалення журналістаў! Падайце заяўку на першы этап «Асновы журналістыкі» да 10 лютага 2025 года.
Больш інфармацыі і рэгістрацыя
Колькасць праглядаў: 0