Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншым у Гомелі!
Навакольны свет змяняецца куды хутчэй, чым можна ўявіць, але ці можа пры гэтым чалавек заставацца нязменным? Як паказвае практыка, не толькі ня можа, але і не павінен. Бо са з’яўленнем і развіццём наваколля пачалі з’яўляцца і людзі, чые думкі і лад жыцця выходзяць са звыклых нам межаў. Людзі часам стараюцца не стасавацца з людзьмі выходзячымі з шаблонаў, Іншымі. Гэта і перашкаджае развіццю нашага грамадства. А перашкоды варта разбураць, як і стэрыатыпы, на якіх яны будуюцца.
Калі Вы вырашылі, што ад межаў, пабудаваных часам, трэба пазбаўляцца: чакаем Вас на Жывой Бібліятэцы ў Гомелі!
Уваход ВОЛЬНЫ! Але папярэдне пажадана прайсці рэгістрацыю па спасылцы https://goo.gl/CYoQWu.
Глядзiце, як прайсцi ў прастору «Green Loft» у суполцы сустрэчы https://vk.com/hlgomel