Вось і прыйшла вясна, а з ёй і чарговая online Жывая Бібліятэка ў Гродна!
Што ж гэта значыць?
Запрашаем любіцеляў утульных размоў і цікавых Жывых Кніг у ZOOM на анлайн Жывую Бібліятэку.
Калі: 28 сакавіка а 13:30 (нядзеля).
Дзе: ZOOM
На мерапрыемстве вы зможаце прачытаць наступныя Кнігі:
– Маргарыта. Танцорка за мяжой / фітнес-трэнер
– Ксенія. Кіроўца тралейбуса
– Міхаіл. Жыў у Кітаі
– Валерыя. Ню-мадэль
Спасылка на рэгістрацыю: https://docs.google.com/forms/d/1dTOduwrbfUkX9w-Pf50BSiL48y53j5c1t5H9nfPDq08/viewform?edit_requested=true
Таму, хто прайшоў рэгістрацыю і пакінуў адрас электроннай пошты, у дзень мерапрыемства і за 30 хвілін да пачатку Жывой Бібліятэкі прыйдзе спасылка на канферэнцыю ў Zoom.
Просім спампаваць прыкладанне Zoom загадзя; гэта можа заняць час. Мерапрыемства пачнецца без тых, хто спазніўся.
Шануем вас, нашы дарагія Чытачы і Чытачкі, і чакаем з нецярпеннем на мерапрыемстве.