Анансуем Жывую Бібліятэку №13! Пабачым, ці ёсць стэрэатыпы наконт гэтай лічбы.
А калі сур’ёзна, то проста вельмі чакаем вас на размовы з нашымі Кнігамі.
Калі вы ўпершыню чуеце пра ЖБ, то мы адказна заяўляем: мы не чытаем уголас кнігі пісьменнікаў!
На Жывой Бібліятэцы ў якасці Кніг – людзі, якія належаць да пэўнай меншасці або сутыкаюцца са стэрэатыпамі ў свой бок. Чытачы – гэта вы, якія слухаюць гісторыi Кніг і задаюць пытанні. Усяго 4 сесіі чытання па 30 хвілін, то-бок за вечар можна “прачытаць” 4 розныя гісторыі.
Асцярожна! На ЖБ могуць быць шчырыя размовы!
Уваход вольны.
P.S. Анонс Кніг пачнем за тыдзень да мерапрыемства.