Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

Жывая Бібліятэка ў Мінску

01.06.2019 14:00 - 19:00

0
(0)

Лета – час прымаць новыя выклікі. Першага чэрвеня ў межах Фэсту “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” пройдзе Жывая Бібліятэка.

На ёй можна будзе пазнаёміцца з новымі людзьмі, атрымаць ежу для разважанняў, навучыцца прымаць і разумець, проста паразмаўляць і паслухаць ці, можа, знайсці людзей, падобных да сябе…

Падчас Жывой Бібліятэкі вы паразмаўляеце з Кнігамі – людзьмі, якія маюць спецыфічную прафесію, незвычайны досвед, нязвыклы для большасці светапогляд ці занятак. Часта ў дачыненні да Жывых Кніг існуюць стэрэатыпы ў грамадстве, а самі Кнігі прадстаўляюць стыгматызаваныя сацыяльныя групы.

Адкрыць для сябе новыя бакі жыцця, навучыцца крытычна ставіцца да таго, што адбываецца, мець адвагу быць шчырым да іншых людзей і паважаць іх – ці здольныя вы пераадолець гэтую дыстанцыю?

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю да 20:00 31 траўня па спасылцы http://bit.ly/2XPSRFD ці ў форме ніжэй. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.

Чакаем вас і вашых сяброў на Жывой Бібліятэцы!

Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library ў межах фэсту “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” і Тыдня даступнасці, ініцыяванага Офісам па правах людзей з інваліднасцю.

*Прастора даступная для людзей у вазку.

 

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 0 / 5. Колькасць галасоў: 0

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
01.06.2019
Время:
14:00 - 19:00
Веб-сайт:
https://www.facebook.com/events/650540135359469/

Арганізатара

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”
Email
human.library.belarus@gmail.com

Место проведения

Культурны хаб ОК16
Ok16 vulica Kastryčnickaja 16/27 Minsk Belarus
Мiнск,
Phone
+375 17 2291654
Паглядзець сайт Место проведения