Пройдзе 9 ліпеня
CreateCulture Group разам з арганізацыяй «Іншыя»выбралі гэтую дату не проста так. Гэта міжнародны дзень барацьбы з мовай нянавісці. У гэты дзень мы разам становімся голасам, які супрацьстаіць нянавісці, прымхам і дыскрымінацыі.
Што такое Жывая бібліятэка і як яна праходзіць?
Жывая Бібліятэка — міжнародны праект аб разнастайнасці ў грамадстве. Прыязная, бяспечная і камфортная прастора для зносін.
На Жывой Бібліятэцы
Кнігі — гэта людзі з унікальнай гісторыяй, а Чытанне — дыялог. У ролі Кніг — людзі з унікальным вопытам або ідэнтычнасцю, якія ў грамадстве ўспрымаюцца неадназначна. Праз асабістую гутарку Чытачы могуць даведацца пра гісторыю Кнігі з першых рук, задаць прамыя пытанні і скласці сваё ўласнае меркаванне аб сацыяльных праблемах.
Калі? Дзе?
- 12:00-16:00
- CreateCulture Space, Karmelitų gatve 5
Абавязковая рэгістрацыя: https://forms.gle/hGqKMTXGFWsBDiWK6Не прапусціце унікальны шанец пашырыць свой кругагляд і сустрэць дзіўных людзей!
Колькасць праглядаў: 40