21 лютага, у нядзелю, з 14:00 на “Фабрыцы” зноў чакаем на захапляльным мерапрыемстве, у якім вы адкрыеце для сябе фармат чытання, калі кніга – гэта чалавек!
З гісторыямі Жывых Кніг звязаныя розныя стэрэатыпы ў грамадстве, якія ў вас будзе магчымасць развянчаць.
Праграма:
— 5-6 Кніг, 3 чытальніцкія сесіі,
— 1 лакацыя з карыснай асветніцкай настолкай,
— Фем-бібліятэка: выдача папяровых кніг, сачыце тут: https://instagram.com/fem_bib
— кава-паўзы, прыязная атмасфера.
Просім трымацца масачнага рэжыму.
Для бяспекі ў сітуацыі з covid просім прыйсці са сваімі кубачкамі 🙂 Паклапоцімся пра сябе і пра экалогію.
Калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы: https://forms.gle/DXHqSqJdJuNqaWkTA
Напярэдадні мерапрыемства мы дашлём на e-mail каталог з апісаннем Кніг.
Арганізатары: БЖСОО “Провинция”, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.
Месца правядзення: кафэ “Фабрыка”, г. Барысаў, вул. Даумана, 78,
Час: 14.00-17.00
Уваход вольны
Узроставае абмежаванне 14+