Тыдзень супраць катаванняў

19 - 26 чэрвеня Тыдзень супраць катаванняў — штогадовы цыкл імпрэз, прымеркаваны да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў (26 чэрвеня). За мінулыя тры гады тысячы беларусаў асабіста сутыкнуліся з катаваннямі і парушэннем сваіх правоў. Размаўляць пра гэта цяжка. Але толькі так мы можам паказаць — сабе, рэжыму і свету — мы не будзем […]

Відэафестываль PLURAL+ па тэме міграцыі і сацыяльнай інтэграцыі

Відэафестываль PLURAL+ запрашае моладзь ад 12 да 25 гадоў прадставіць на конкурс арыгінальныя і крэатыўныя відэаролікі на тэмы міграцыі, разнастайнасці і сацыяльнай інтэграцыі і перадухілення ксенафобіі. PLURAL+ – гэта сумесная ініцыятыва Альянсу цывілізацый ААН і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Ролікі могуць быць у любым жанры, працягласцю ад 1 да 5 хвілін. Моладзевы відэафестываль PLURAL+ мае […]

Апытанне бізнесу аб патрэбах у мерапрыемствах для каманды

Запускаем апытанне, каб лепш зразумець сітуацыю і прапанаваць больш якасныя і запатрабаваныя ў дадзены момант паслугі для беларускага бізнэсу, які цяпер працуе за мяжой. Нам хацелася б лепш разумець, якія мерапрыемствы для каманды вы ўжо праводзіце і на што звяртаеце ўвагу. Наша каманда па выніках апытання хацела б не толькі вывучыць патрэбы бізнесу. Мы хацелі […]

Жывая Бібліятэка ў Вільні

Пройдзе 9 ліпеня CreateCulture Group разам з арганізацыяй «Іншыя»выбралі гэтую дату не проста так. Гэта міжнародны дзень барацьбы з мовай нянавісці. У гэты дзень мы разам становімся голасам, які супрацьстаіць нянавісці, прымхам і дыскрымінацыі. Што такое Жывая бібліятэка і як яна праходзіць? Жывая Бібліятэка — міжнародны праект аб разнастайнасці ў грамадстве. Прыязная, бяспечная і камфортная […]

Летні інтэграцыйны палаткавы лагер-семінар «Круглае возера-2023»

Пройдзе з 5 па 15 жніўня 2023 года Беларускае моладзевае грамадскае з'яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае маладых людзей ад 18-ці да 30-ці гадоў (у тым ліку і тых, у каго ёсць розныя фізічныя абмежаванні) правесці 10 самых актыўных, вясёлых, займальных і пазнавальных дзён у летнім інтэграцыйным палаткавым лагеры-семінары «Круглае возера-2023». Мэтай лагера з'яўляецца актывізацыя і інтэграцыя моладзі. […]

Гісторыя ЛГБТК-актывізму ў Беларусі

Імпрэза адбудзецца ў межах адукацыйнага курса для ЛГБТК+ людзей «Гонар быць сабой» Ці ведаеце вы, колькі ЛГБТК+ Прайдаў адбылося ў Беларусі? На сустрэчы разбярэцеся з гэтым пытаньнем, а таксама даведаецеся пра тое, як праходзіла квір жыцьцё ў Беларусі ў 90-я – пачатку 2000-х гадоў. Якія пакаленьні ЛГБТК-актывізму існавалі ў нашай краіне, што іх яднала й […]

Шукаем у каманду спецыяліст_ку па працы з сацсеткамі

Можа гэты ты? Калі табе блізкія каштоўнасці інклюзіі, роўнасці, недыскрымінацыі і правоў чалавека, калі ты цікавішся сацыяльнай актыўнасцю і нефармальнай адукацыяй моладзі — табе будзе цікава і карысна ў камандзе арганізацыі ІншыЯ! Мы развіваем інклюзіўнае і талерантнае грамадства, у якім усе адчуваюць сябе сабой і не падвяргаюцца дыскрымінацыі. Даведацца больш пра нашу працу можна ў […]

Summer University

Па тэме «Грамадзянская супольнасць і дэмакратыя» Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ запрашае да ўдзелу ў Summer University па тэме «Грамадзянская супольнасць і дэмакратыя».  Запрашаем маладых беларусаў і беларусак, якія жывуць у Беларусі альбо па-за яе межамі і цікавяцца пытаннямі грамадзянскай супольнасці ды дэмакратыі ў Беларусі. Табе дакладна да нас, калі: Хочаш больш даведацца пра […]

Вэбінар «Формы і рассылкі: як грамадскім арганізацыям клапаціцца пра персанальныя дадзеныя»

Пройзде 31 ліпеня ў 18:30 па Мінску ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр запрашаюць на практычны вэбінар пра працу з персанальнымі дадзенымі пад час выкарыстання форм і стварэння рассылак. Па выніках вэбінару вы будзеце лепей арыентавацца ў тэме і разумець, што варта змяняць у сваёй працы.  Пытанні, якія будуць разбірацца на вэбінары: Пра што лепей не […]

Афлайн курс АртКропка

Пройдзе з 12 жніўня па 9 верасня Каманда «Красный Борщевик» распрацавала ўнікальныя афлайн і анлайн варкшопы па вышыўцы, калажы, перформансе, тэксце і нечаму яшчэ вельмі цікаваму. Кожны варкшоп накіраваны на практычнае навучанне, што дазволіць вам самастойна ствараць творы мастацтва (прыкладам, пісаць тэксты ці стварыць перформанс). А гэта яшчэ не ўсе! Пад канец курса разам з […]