30.08.2024
Місія арганізацыі ІншыЯ (далей па тэксты — мы, ІншыЯ, арганізацыя) — садзейнічаць развіццю інклюзіўнага і талерантнага грамадства, у якім усе адчуваюць сябе сабой і не падвяргаюцца дыскрымінацыі.
Мы працуем і накіроўваем усе свае намаганні на тое, каб як у грамадстве, так і ў дзяржаве адсутнічала дыскрымінацыя па любых прыкметах. Мы лічым, што дасягненне такога грамадства магчымае тады і толькі тады, калі кожн_ая будуць кіравацца ў сваёй дзейнасці (як асабістай, так і прафесійнай) скразнымі каштоўнасцямі: правамі чалавека, інклюзіяй, гендарнай роўнасцю і экапрыязнасцю. Важнымі каштоўнасцямі для інклюзіўнага грамадства таксама з’яўляюцца роўнасць, павага да іншых і негвалтоўнасць. Мы лічым, што грамадства і дзяржава, якія рэалізуюць гэтыя каштоўнасці ў сваёй дзейнасці, будуць дэмакратычнымі і дазволяць (сама)рэалізоўвацца кожн_ай на роўных умовах, прадстаўляючы роўныя магчымасці.
Стварэнне і рэалізацыю Інклюзіўнай палітыкі (далей па тэксты — Палітыка) мы бачым як адзін з важных і неабходных крокаў для дасягнення нашай місіі і бачання.
Асноўная мэта гэтай Палітыкі — стварыць спрыяльнае асяроддзе, у якім усе людзі, незалежна ад іх паходжання, ідэнтычнасці або іншых характарыстык, адчуваюць сябе паважанымі, каштоўнымі, і маюць магчымасць рабіць свой унёсак у дзейнасць арганізацыі ці ўзаемадзейнічаць з ёй іншым чынам.
Таксама мы ствараем гэтую Палітыку для таго, каб:
- Адпавядаць каштоўнасцям, якія мы самі дэкларуем. Інклюзія займае цэнтральнае месца сярод нашых каштоўнасцяў. Праз стварэнне Інклюзіўнай палітыкі мы імкнёмся актуалізаваць і прымяніць нашыя каштоўнасці на практыцы.
- Удакладніць, замацаваць і зрабіць празрыстымі прынцыпы працы як унутры арганізацыі, так і са знешнімі партнёр_камі, мэтавымі аўдыторыямі і іншымі актар_камі.
- Пашыраць добрыя практыкі ў беларускай грамадзянскай супольнасці. Ствараючы гэтую палітыку мы імкнёмся быць прыкладам для іншых арганізацый і ініцыятыў.
- Мець план дзеянняў у выпадках, калі парушаюцца прынцыпы інклюзіі і нешта не адпавядае нашым каштоўнасцям, альбо ў іншых спрэчных выпадках.
Прымаючы дадзеную палітыку мы бяром на сябе пачэсны абавязак прытрымлівацца прынцыпаў інклюзіі, роўнасці, разнастайнасці і недыскрымінацыі ва ўсіх сферах нашай дзейнасці, як унутры арганізацыі, так і ў стасунках з любымі знешнімі актар_камі.
З поўным тэкстам Палітыкі можна азнаёміцца ніжэй.