Ужо больш за тры гады ў Беларусі не спыняецца вялікая хваля эміграцыі насельніцтва, выкліканая масавымі рэпрэсіямі пасля 2020 года і вайной ва Украіне. Да таго ж з 2021 года на беларуска-польскай мяжы трывае міграцыйны і гуманітарны крызіс: сотні бежан_ак спрабуюць перабрацца з Беларусі ў Польшчу, частка з якіх гіне ў лесе і атрымлівае цяжкія траўмы.
18 снежня адзначаецца Міжнародны дзень мігранта_к. У гэтым матэрыяле — расказваем, з якімі праблемамі і цяжкасцямі мігрант_кі сутыкаюцца не раз у год, а кожны дзень, і дзелімся карыснымі спасылкамі, якія дапамогуць справіцца з досведам міграцыі ў Польшчы, калі вы з ім сутыкнуліся.
Ад 200 да 500 тысячаў — столькі беларуса_к з’ехалі з краіны пасля 2020 года
Дакладных звестак па колькасці беларуса_к, якія выехалі з краіны, няма. Лічбы вар’іруюцца ад 200 да 500 тысяч. Згодна з даследаваннем «Міграцыя з Беларусі ў Германію, Латвію, Літву, Польшчу і Эстонію да і пасля 2020 года» самай папулярнай краінай у Еўразвязе для міграцыі стала Польшча.
На канец 2022 года ў Польшчы жыло 200 тысяч беларуса_к, у Літве — 48 тысяч, у Нямеччыне — 28 тысяч.
Паколькі рэпрэсіі ў краіне працягваюцца, людзі працягваюць з’яжджаць. Да таго ж беларус_кі, якія з’ехалі раней і ўжо асвоіліся на новым месцы, пачынаюць перавозіць членаў сваёй сям’і. Многія IT-кампаніі, якія выехалі з Беларусі пасля ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны, рэлакейцяць (прім.ред — перавозяць) у іншыя краіны супрацоўні_ц з Беларусі. Так, колькасць мігранта_к з Беларусі расце.
Мігрант_кі — гэта ўразлівая група, якая сутыкаецца з падвойнай і патройнай дыскірымінацыяй
Мігрант_кі падвяргаюцца дыскрымінацыі не толькі як прыезджыя замежні_цы, але і па іншых прыкметах, такіх як расавая ідэнтычнасць, пол, узрост, стан фізічнага і ментальнага здароўя, рэлігія ці сацыяльнае паходжанне.
Напрыклад, жанчына пенсійнага ўзросту, якая пераехала ў іншую краіну, можа падвяргацца трайной дыскрымінацыі пры пошуку працы з-за свайго полу, узросту і сацыяльнага статусу.
Расізм і ксенафобія таксама часта стаюць моцным пагоршваючым фактарам для мігранта_к. Мігрантк_і з Усходніх краін сутыкаюцца з больш агрэсіўным і непрымальным стаўленнем ва ўсіх працэсах міграцыі: ад паўсядзённай межасабістай ксенафобіі да дзяржаўнай палітыкі.
Міграцыйны гуманітарны крызіс на беларуска-польскай мяжы
Наўпрост зараз мы можам назіраць міграцыйны гуманітарны крызіс і парушэнне правоў людзей на беларуска-польскай мяжы.
З пачатку гуманітарнага крызісу ў жніўні 2021 года было пацверджана не менш за 60 смерцяў па абодва бакі мяжы. Акрамя гэтага існуе праблема знікнення людзей на польска-беларускай мяжы. Доступ гуманітарнай дапамогі ў зону польска-беларускай мяжы таксама абцяжараны дзеяннямі памежнай службы ў дачыненні да валанцёра_к.
Так, Хельсінскі Фонд правоў чалавека паведамляе, што «польская памежная служба спыняе і вяртае ў Беларусь замежні_ц, якія перасякаюць польскую мяжу неадпаведна правілам (праз так званую «зялёную мяжу»). У дачыненні да гэтых замежні_ц не распачынаюцца ніякія працэдуры, а вяртанне ажыццяўляецца шляхам пакідання замежні_ц у лесе ў памежнай зоне. У некаторых з гэтых выпадкаў было задакументавана, што замежні_ц вярталі назад, калі яны заяўлялі аб жаданні звярнуцца па міжнародную абарону ў Польшчы ў прысутнасці супрацоўні_ц польскай памежнай службы».
Трэба разумець, што дэпартуючы мігранта_к у Беларусь польскія ўлады падвяргаюць мігранта_к гвалту з боку беларускіх памежных службаў, якія прымушаюць замежні_ц вяртацца ў Польшчу. «Гэта, у сваю чаргу, азначае, што многія ўцекачы вымушаныя блукаць па лесе ў памежнай зоне, рызыкуючы сваім здароўем і жыццём, у вельмі кепскіх умовах надвор’я, без вады, ежы і лекаў» — фіксуе сітуацыю Хельсінскі Фонд правоў чалавека.
Куды звярнуцца па дапамогу
Часам, дапамогу, якую не можа забяспечыць эмігрант_кам дзяржава, надаюць валанцёрскія праекты і некамерцыйныя арганізацыі.
Мы сабралі спіс праектаў, якія працуюць у Польшчы для беларускіх і не толькі эмігранта_к . Тут вы зможаце здабыць інфармацыю, юрыдычную і псіхалагічную падтрымку, мерапрыемства і адукацыйныя праекты, накіраваныя на мігранта_к у Польшчы:
- Фонд Ocalenie падтрымлівае людзей з досведам міграцыі і бежанцаў у будаўніцтве новага жыцця ў Польшчы. У фонда ёсць цэнтры дапамогі замежні_цам у Варшаве, Лодзі і Ломжы, а таксама грамадскі цэнтр для дзяцей у Ломжы. У цэнтрах прапануюць бясплатныя курсы польскай, праграмы адаптацыі і інтэграцыі. Акрамя гэтага фонд надае псіхалагічную і юрыдычнаю дапамогу, дапамогу з рассяленнем.
- Grupa Granica — нефармальная кааліцыя, якая падтрымлівае аказанне гуманітарнай дапамогі на польска-беларускай мяжы. На старонках групы можна атрымаць бягучую інфармацыю пра сітуацыю на мяжы і даведацца пра шляхі дапамогі.
- Sklep bez Granic (Крама без Межаў). Актывістскі праект ад ініцыятывы Grupa Granica, які дапамагае мігрант_кам на польска-беларускай мяжы. Крама з’яўляецца своеасаблівай платформай для данатаў. Прадстаўленыя тут пакеты ўяўляюць сабой неабходныя прадукты, якія дазваляюць аказваць гуманітарную дапамогу на польска-беларускай мяжы.
- Stus Collective | Коллектив СТУС — мастацка-актывістскі калектыў. Праводзяць мультыкультурныя мерапрыемствы і мастацкія праекты ў Варшаве і Познані.
- Беларускі Дом у Варшаве — культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы, псіхалагічная дапамога.
- Free Belarus Center — юрыдычная, псіхалагічная і гуманітарная дапамога беларус_кам ва Украіне і Варшаве, прастора для каворкінгу і правядзення мерапрыемстваў.
- Музей Вольнай Беларусі — беларуская культурная прастора ў Варшаве. Мастацкія, культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы.
- Цэнтр Беларускай Салідарнасці — дапамога для беларуса_к і ўкраін_ак у Польшчы. Юрыдычная дапамога, школа для дзяцей, культурныя мерапрыемствы.
- Беларускі Моладзевы Хаб — варшаўская пляцоўка для арганізацый, ініцыятыў і актывіста_к. Дапамога і інтэграцыя моладзі з Беларусі ў Польшчы. Каворкінг-нетворкінг прастора, музычная школа для дзяцей, гурткі па навучанню беларускай мове, іншыя культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы.
- Беларусские анархист:ки в WAW — суполка беларускіх анархіста_к у Варшаве. Культурныя, мастацкія, адукацыйныя мерапрыемствы і фестывалі. У тым ліку кінаклуб, інфармацыя для працаўладкавання ў Польшчы.
- Беларуская кніга | Жыветэка | Варшава — беларуская бібліятэка ў Варшаве. Чытальны клуб.
- Мультыкультурныя цэнтры ў Варшаве, Кракаве і Лодзі прапануюць бясплатныя курсы польскай мовы, юрыдычную падтрымку, адукацыйныя групы для інтэграцыі для дзяцей і іншыя культурныя мерапрыемствы.
- Фонд «Ініцыятыва “Dom Otwarty”» прапануе бясплатныя курсы польскай, адукацыйныя праграмы, матэрыяльную дапамогу і падтрымку ў працаўладкаванні для асоб з досведам бежанства.
- Stowarzyszenia Interwencji Prawnej — бясплатная юрыдычная дапамога, дапамога перакладчы_цы для замежні_ц падчас візітаў да лекар_кі, пры падачы заяў і г.д.
- Фонд MultiOcalenie займаецца дапамогай польскай дыяспары на постсавецкай прасторы, а таксама бежан_кам, мігрант_кам і рэпатрыянт_кам у Польшчы. Фонд прапануе бясплатную юрыдычную дапамогу, курсы польскай мовы, фінансавую дапамогу для эмігранта_к. А таксама праводзіць культурныя мерапрыемствы з фокусам на міжкультурны і міжрэлігійны дыялог.
- Helsińska Fundacja Praw Człowieka — бясплатная прававая дапамога, юрыдычная дапамога ў справе зніклых на польска-беларускай мяжы.
Фота: Adil Alimbetov