Дадзеныя правілы распаўсюджваюцца на кантэнт, змешчаны на сайце theothersby.org і ў сацсетках і мэсэнджарах арганізацыі ІншыЯ, калі асобна не пазначана іншае.
Пад кантэнтам маецца на ўвазе тэкставы матэрыял, фота, ілюстрацыі, відэа і іншыя візуальныя матэрыялы, падкасты, якія створаны арганізацыяй ІншыЯ ці па яе замове.
Што можна рабіць з кантэнтам?
Матэрыялы арганізацыі ІншыЯ распаўсюджваюцца па ліцэнзіі CC BY-NC-SA 4.0 Int — Creative Commons Attribution-NonCommercial-ShareAlike 4.0 International.
Вы можаце капіраваць, распаўсюджваць, цытаваць, рэміксаваць, адаптаваць кантэнт арганізацыя ІншыЯ і ствараць вытворныя творы (тэкст, фота, відэа і інш.) толькі ў некамерцыйных мэтах і да таго часу, пакуль вы прытрымліваецеся гэтых жа ўмоваў у дачыненні да сваіх новых твораў, пабудаваных на нашых матэрыялах. Такім чынам усе новыя творы павінны мець ліцэнзію CC BY-NC-SA 4.0 Int.
Пры перадруку тэкставых матэрыялаў у тэксце абавязкова павінна быць актыўная прамая гіперспасылка на старонку theothersby.org, якая змяшчае арыгінал публікацыі. Гэта спасылка павінна быць размешчана ў пачатку перадрукаванага матэрыялу. У першым абзацы неабходна напісаць: «Піша арганізацыя ІншыЯ» (ці падобнае). Гіперспасылка на старонку-крыніцу размяшчаецца на словах «арганізацыя ІншыЯ». Калі ў матэрыяле на сайце theothersby.org былі пазначаны аўтар_ка, то яны таксама павінны быць пазначаны пры перадруку.
Пры перадруку фота, ілюстрацый, відэа і іншых візуальных матэрыялаў з сайта theothersby.org, якія створаныя арганізацыяй ІншыЯ абавязкова пазначаць іх крыніцу пад тэкстам артыкула, пад назвай артыкула або пад фота непасрэдна ў выглядзе «Фота: арганізацыя ІншыЯ» (ці падобным). На словах «арганізацыя ІншыЯ» размяшчаецца прамая гіперспасылка на старонку-крыніцу. У дачыненні да візуальных матэрыялаў, якія не створаныя арганізацыяй ІншыЯ, неабходна пазначаць іх крыніцу, калі яна ўказаная на сайце theothersby.org.
Кантэнт, перадрукаваны theothersby.org з іншых рэсурсаў, распаўсюджваецца паводле правілаў гэтых рэсурсаў.
Па ўсіх пытаннях адносна выкарыстання кантэнту можна звяртацца на пошту [email protected]. Таксама мы будзем удзячныя, калі вы будзеце паведамляць нам пра перадрук і іншыя формы выкарыстання нашых матэрыялаў. Гэта дапаможа нам ацэньваць карысць і эфектыўнасць нашага кантэнту.