Як падрыхтаваць і правесці інклюзіўнае мерапрыемства. Рэкамендацыі для арганізатарак_аў

Рэкамендацыі

Інклюзія ― адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці нашай арганізацыі. У сваёй працы мы часта сутыкаліся з непераадольнымі на першы погляд перашкодамі, але нас натхняў досвед іншых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Мы зразумелі, што ў гэтым працэсе мы не адныя і заўсёды ёсць тыя, хто ўжо працаваў з падобным і можа дапамагчы знайсці вырашэнне.

Інклюзія ― гэта ўключэнне дыскрымінаваных і стыгматызаваных груп у жыццё грамадства

Гэтыя рэкамендацыі ― наша спроба сабраць у адно ўвесь досвед у інклюзіўным падыходзе, які ёсць у нас і нашых каляжанак і калег, і перадаць яго тым, хто толькі пачынае свой шлях у інклюзіі і баіцца зрабіць першы крок. Пры гэтым і тыя, хто ўжо працуе з інклюзіяй, змогуць знайсці тут штосьці карыснае і цікавае.

У рэкамендацыях мы рабілі  асноўны фокус на патрэбах наступных груп: 

  • людзі з абмежаванай мабільнасцю;
  • людзі са слабым зрокам і невідушчыя;
  • людзі са слабым слыхам і з поўнай яго стратай;
  • людзі з псіхічнымі і ментальнымі асаблівасцямі;
  • бацькі з маленькімі дзецьмі;
  • супольнасць ЛГБТК+;
  • людзі, прыязныя да экалагічнага ладу жыцця.

Важна разумець, што гэта не вычарпальны спіс і на практыцы  нашмат больш груп вымагаюць інклюзіі.  Патрэбы нейкіх з іх заўважныя, вядомыя і «звычныя», а пра пэўныя групы мы ведаем нашмат менш, бо ніколі не сутыкаліся з іх досведам. Тады нам давядзецца прыкласці намаганні, каб гэтыя патрэбы вывучыць.

Нашыя рэкамендацыі напісаныя на дзвюх мовах. Вы можаце не толькі азнаёміцца з імі на сайце, але і спампаваць для сябе:

Спампаваць на беларускай мове Скачать на русском языке


Спадзяемся, што гэтыя рэкамендацыі будуць карыснымі для вас і дапамогуць зрабіць вашую дзейнасць больш інклюзіўнай. Мы будзем вельмі ўдзячныя за любую зваротную сувязь наконт якасці і карыснасці гэтага дакумента, таму смела пішыце свае думкі на нашую электронную пошту info@theothersby.org з пазнакай «Рэкамендацыі» ці ў нашых сацыяльных сетках, а таксама адказвайце на нашыя пытанні ніжэй!

Ці лічыце вы вартым уключаць інклюзіўны падыход у сваю дзейнасць?
Ці змогуць нашыя рэкамендацыі дапамагчы вам ў гэтым працэссе?

На бягучы момант мы займаемся зборам запытаў ад усіх зацікаўленых у атрыманні друкаванай версіі Рэкамендацый. Калі ў вас ці вашай арганізацыі/ініцыятывы ёсць жаданне мець такі асобнік, то калі ласка запоўніце форму ніжэй, ці па спасылцы https://forms.gle/6R4Q8LszRbPaB3LV9.

Артыкулы пра інклюзію чытаць больш ➝

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць