Пісаць гэты дайджэст было вельмі складана, бо галоўная тэма студзеня, канешне, Дональд Трамп і яго новыя загады. З моманту інаўгурацыі 20 студзеня ён ужо паспеў выпусціць загад пра прызнанне толькі жаночага і мужчынскага полу, увесці надзвычайнае становішча на мяжы з Мексікай, выйсці ЗША з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і шмат чаго яшчэ. Больш за ўсё нашу арганізацыю закранула рашэнне пра прыпыненне праграм знешняй падтрымкі і прызнанне незаконнымі ўсіх дзеянняў, якія рэалізоўваліся на карысць разнастайнасці, роўнасці, інклюзіі і даступнасці (DEIA-праграмы). Як жыць у свеце, дзе Прэзідэнт адной з самых буйных і ўплывовых краін прызнае нашыя каштоўнасці па-за законам? Мы пакуль не ведаем (але абавязкова нешта прыдумаем!). Таму працягваем нашу працу і дзелімся з вамі іншымі навінамі студзеня ў Беларусі і свеце (а яны былі!).
Таксама мы заклікаем вас падтрымаць нас у нашай справе! Вы можаце зрабіць аднаразовы данат ці аформіць штомесячную падпіску на любую суму, каб мы змаглі працягваць нашу працу і рабіць гэты свет і беларускае грамадства больш зручным і прыязным да ўсіх людзей, якія ў ім жывуць! Дзякуючы вашай падтрымцы мы зможам выпускаць гэтую рассылку і новыя матэрыялы на сайце і ў сацсетках, а таксама праводзіць адукацыйныя і асветніцкія мерапрыемствы. Дзякуй, што вы побач!
#Лічба_месяца
140 месца
са 160 краін заняла Беларусь у штогадовым дакладзе аб стане чалавечай свабоды ў свеце Human Freedom Index 2024. Эксперты ацанілі краіны па шэрагу крытэрыяў, сярод якіх эканамічныя (надзейнасць грошай, правы ўласнасці) і асабістыя свабоды (выяўленне меркавання і распаўсюджванне інфармацыі, грамадзянская супольнасць). У рэгіянальнай групе краін Усходняй Еўропы Беларусь займае апошняе месца.

Без «туманнага альбіёна», але з «рэдактаркай». Чаму журналіст_кі сталі пісаць інакш?
«Соль» піша, як мяняліся журналісцкія матэрыялы ў апошнія гады «эпохі да ШІ» – з пункту гледжання стылю, зместу і этыкі. Пагаварылі пра гэта з прафесарам ЕГУ Эдуардам Мельнікавым, старэйшым аналітыкам праекту па медыяграматнасці Media IQ Паўлюком Быкоўскім і журналісткай Дар’яй Гардзейчык.
Даведацца больш
У Беларусі забаранілі яшчэ 30 кніг, бо яны «здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам»
Сярод забароненых да распаўсюджвання твораў – раман Ханьі Янагіхары «Маленькае жыццё» аб жыцці чатырох сяброў у Нью-Йорку, раман пісьменніка Чака Паланіка «Калыханка» аб смерці немаўлят з-за праклятай калыханкі. У спіс таксама ўключылі кнігу журналісткі Эн Эплбаўм «ГУЛАГ» – даследаванне савецкай лагернай сістэмы.
Даведацца большІзраіль і ХАМАС дасягнулі пагаднення аб спыненні агню
Дамова пачала дзейнічаць 19 студзеня. Пагадненне ўяўляе сабой паслядоўную ініцыятыву, якая складаецца з трох этапаў. Пачынаецца працэс з шасцітыднёвага спынення агню і вызвалення ўсіх ізраільця_нак, якія ўтрымліваюцца ў Газе, у абмен на вызваленне палестын_ак, якія ўтрымліваюцца Ізраілем, далей будуць этапы сталага спынення агню, зыходу Ізраіля з Газы і працэс аднаўлення, які працягнецца ад 3 да 5 гадоў.
Даведацца больш
У Германіі жанчыны, якія перажылі выкідыш, змогуць прэтэндаваць на дэкрэтны адпачынак
Калі закон будзе ўхвалены, то адпачынак па цяжарнасці і родах будзе пашыраны на жанчын, у якіх здарыўся выкідыш пасля 13-га тыдня цяжарнасці. Новае заканадаўства прызнае глыбокія фізічныя і эмацыянальныя наступствы выкідыша, даючы жанчынам неабходны час для выздараўлення. Гэта прагрэсіўны крок, які ўстанаўлівае новы стандарт падтрымкі правоў жанчын на працоўным месцы.
Даведацца больш23 студзеня ў Тайландзе ўступіў у моц закон, які дазваляе ЛГБТК-шлюбы
З вызначэння шлюбу ў Грамадзянскім кодэксе краіны прыбралі словы «мужчына», «жанчына», «муж» і «жонка», замяніўшы іх на нейтральныя «сужэнец» і «асоба». 23 студзеня цырымонію правялі для соцень пар — некаторыя з іх чакалі гэтага дзесяцігоддзямі.
Даведацца больш
Самы цёплы студзень у свеце за ўсю гісторыю назіранняў збянтэжыў навукоўцаў
Дадзеныя Еўрапейскай кліматычнай службы Copernicus паказваюць на тое, што студзень 2025 пабіў рэкорд амаль на 0,1 градуса па Цэльсіі. Асноўнымі прычынамі пацяплення, на думку вучоных, з’яўляюцца антрапагенныя выкіды газаў, якія награваюць планету — у асноўным спальванне выкапнёвага паліва. Аднак вучоныя ўсё яшчэ не да канца разумеюць чым выкліканы рэкордныя тэмпературы ў студзені 2025 году, бо папярэднія прагнозы былі адваротнымі.
Даведацца большДа гібелі чалавецтва засталося 89 секунд
Стрэлкі «Гадзінніка Суднага дня» зноў перавялі наперад. Тэндэнцыі, якія выклікаюць глыбокую трывогу Рады па навуцы і бяспецы, працягваюцца: ядзерныя пагрозы, змена клімату, біялагічныя рызыкі, іншыя тэхналагічныя пагрозы, дэзінфармацыя. Нягледзячы на відавочныя прыкметы небяспекі, нацыянальныя лідар_кі і грамадства не распачалі неабходных дзеянняў, каб змяніць курс. 89 секунд да поўначы — гэта бліжэй за ўсё да катастрофы за ўсю гісторыю існавання «Гадзінніка Суднага дня».
Даведацца больш
Анонсы і магчымасці падтрымкі



Цікавыя ініцыятывы

