Беларусь
Мэта практыкі: сабраць у адным месцы ўсе бяспечныя кантакты дапамогі ― псіхалагічнай і юрыдычнай ― якія могуць быць карыснымі для людзей, што сутыкнуліся з праблемай хатняга гвалту.
Бот карысны для беларус_ак унутры Беларусі і за яе межамі.
Усяго колькі клікаў ― і бот выдае кантакты ініцыятываў і арганізацый, якія прапануюць псіхалагічную, юрыдычную і інфармацыйную дапамогу анлайн і афлайн.
Жанчыны, транс і небінарныя людзі, якія жывуць у Мінску або Мінскай вобласці, могуць запісацца на асабістую псіхалагічную кансультацыю.
Зварот па дапамогу цалкам ананімны ― гэта важна як для бяспекі пацярпелых, так і для людзей, якія непасрэдна аказваюць дапамогу.
Больш пра праблему хатняга гвалту і сам чат-бот можна прачытаць у нашым артыкуле «Калі табе зламалі кіпцюркі: беларускі стварылі чат-бот для дапамогі ў сітуацыі гвалту».
Падзяліцца | Поделиться: