Чат-бот «Кіпцюры Рагнеды»

Беларусь
5
(4)

 Мэта практыкі:  сабраць у адным месцы ўсе бяспечныя кантакты дапамогі ― псіхалагічнай і юрыдычнай ― якія могуць быць карыснымі для людзей, што сутыкнуліся з праблемай хатняга гвалту.

Бот карысны для беларус_ак унутры Беларусі і за яе межамі. 

Усяго колькі клікаў ― і бот выдае кантакты ініцыятываў і арганізацый, якія прапануюць псіхалагічную, юрыдычную і інфармацыйную дапамогу анлайн і афлайн.

Жанчыны, транс і небінарныя людзі, якія жывуць у Мінску або Мінскай вобласці, могуць запісацца на асабістую псіхалагічную кансультацыю.

 Зварот па дапамогу цалкам ананімны  ― гэта важна як для бяспекі пацярпелых, так і для людзей, якія непасрэдна аказваюць дапамогу.

Больш пра праблему хатняга гвалту і сам чат-бот можна прачытаць у нашым артыкуле «Калі табе зламалі кіпцюркі: беларускі стварылі чат-бот для дапамогі ў сітуацыі гвалту».
 Кантакты:  чат-бот «Кіпцюры Рагнеды», Instagram

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 4

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: