Фея на выпускны вечар

Мінск, Беларусь
0
(0)

Мэта практыкі: дапамагчы дзяўчатам-школьніцам, якія з нейкіх прычын апынуліся ў складаным матэрыяльным  становішчы або сутыкнуліся з іншымі цяжкасцямі, падрыхтавацца да выпускога вечару

Сацыяльна-дабрачынны праект “Фея на выпускны” — адзін з удзельнікаў конкурсу сацыяльных праетаў Social Weekend — дапамагае дзяўчатам з інваліднасцю або з малазабяспечаных ці прёмных сем’яў здзейсніць сваю мару аб ідэальным выпускным вечары.

Стваральніцы праекта — Ганна і Кацярына — гутараць з дзяўчатамі, а тады  згодна з іх пажаданнямі падшукваюць для дзяўчат вечаровыя сукенкі, абутак і аксэсуары, знаходзяць вызажыста і цырульніка, забяспечваюць транспратнае суправаджэнне да месца ўрачыстасці.

Праект супрацоўнічае са шматлікімі іншымі дабрачыннымі арганізацыямі і праектамі, таму ўсю дапамогу дзяўчаты-выпускніцы атрымліваюць бескаштоўна.

У планах праекта выйсці за межы Мінска, а таксама пачаць дапамагаць рыхтавацца да свята і хлопцам-выпускнікам.

Кантакты: Ганна і Кацярына, @feya.help

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться: