Мэта практыкі: дапамагчы дзяўчатам-школьніцам, якія з нейкіх прычын апынуліся ў складаным матэрыяльным становішчы або сутыкнуліся з іншымі цяжкасцямі, падрыхтавацца да выпускога вечару
Сацыяльна-дабрачынны праект “Фея на выпускны” – адзін з удзельнікаў конкурсу сацыяльных праетаў Social Weekend – дапамагае дзяўчатам з інваліднасцю або з малазабяспечаных ці прёмных сем’яў здзейсніць сваю мару аб ідэальным выпускным вечары.
Стваральніцы праекта – Ганна і Кацярына – гутараць з дзяўчатамі, а тады згодна з іх пажаданнямі падшукваюць для дзяўчат вечаровыя сукенкі, абутак і аксэсуары, знаходзяць вызажыста і цырульніка, забяспечваюць транспратнае суправаджэнне да месца ўрачыстасці.
Праект супрацоўнічае са шматлікімі іншымі дабрачыннымі арганізацыямі і праектамі, таму ўсю дапамогу дзяўчаты-выпускніцы атрымліваюць бескаштоўна.
У планах праекта выйсці за межы Мінска, а таксама пачаць дапамагаць рыхтавацца да свята і хлопцам-выпускнікам.
Кантакты: Ганна і Кацярына, @feya.help
Падзяліцца | Поделиться: