Мэта практыкі: сацыяльна-псіхалагічная рэабілітацыя і падтрымка асобаў, якія пакутуюць на цяжкія і хранічныя псіхічныя захворванні, накіраваная на павышэнне іх сацыяльных кампетэнцый.
Мінскі Клубны дом «Адкрытая душа» функцыянуе з 2011 году. Дзейнасць Клубнага Дома рэгулюецца міжнароднымі стандартамі Клубных дамоў. З 2016 года ў Беларусі пачалі з’яўляцца і рэгіянальныя Клубныя дамы. Спачатку ў Брэсце, потым у Віцебску, пазней ў Лідзе.
Клубны дом — гэта месца, куды людзі з псіхічнымі захворваннямі прыходзяць пагутарыць, навучыцца чамусьці новаму ці проста папіць гарбату.
У Клубным доме працуюць дзве групы:
- кухонная група, дзе вучацца гатаваць ежу;
- офісная група, дзе вучацца карыстацца кампутарам, граць на музычных інструментах або вывучаюць замежную мову.
Штомесяц ладзяцц асветніцкія падзеі, сустрэчы і дыскусіі са спецыяліст_камі ў галіне псіхічнага здароўя. Анонсы і навіны можна адсочваць у групе ВКонтакте.
Таксама наведваль_ніцы Клубнага дома могуць пры неабходнасці атрымаць бясплатную юрыдычную або псіхалагічную кансультацыю, далучыцца да групы падтрымкі. Юрыст Мінскага Клубнага дома кансультуе і рэгіянальныя прадстаўніцтвы.
Стаць наведвальн_іцай Клубнага дома могуць людзі:
- з псіхічнымі захворваннямі, якія старэйшыя за 18 гадоў і якія ўсведамляюць жаданне ўдзельнічаць у жыцці Клубнага дому;
- у якіх адсутнічае агрэсія ў паводзінах і якія маюць стабільны стан, які не патрабуе знаходжання ў бальніцы;
- якія могуць самастойна прыходзіць у Клубны дом і кантраляваць прыём лекаў.
Каб трапіць у Клубны дом «Адкрытая душа» дастаткова патэлефанаваць па нумарах, якія ўказаны ніжэй.
Гадзіны працы Клубнага дома: Пн, Аўт, Ср, Пт 14:00-18:00, Чц 16:00-20:00
Адрас: Мінск, вул. Кнорына, 3 (жылы дом, уваход з тарца будынка, пад шэрым дахам).
Кантакты: сайт, ВКонтакте, Facebook, +375(44)779-88-24 (А1), +375(17)235-04-48, nepavelp@gmail.com
Падзяліцца | Поделиться: