Клубны дом «Адкрытая душа»

Мінск, Брэст, Віцебск, Ліда (Беларусь)
5
(3)

 Мэта практыкі:  сацыяльна-псіхалагічная рэабілітацыя і падтрымка асобаў, якія пакутуюць на цяжкія і хранічныя псіхічныя захворванні, накіраваная на павышэнне іх сацыяльных кампетэнцый.

«Клубны дом» — гэта міжнародная мадэль сацыяльна-рэабілітацыйнай службы, якая ўяўляе сабою супольнасць людзей, якія маюць вопыт псіхічнага захворвання. Мэта такога аб’яднання — аднаўленне сацыяльных сувязяў праз арганізацыю упарадкаванага працоўнага дня, павагу да правоў і годнасці кожнага чалавека, выкананне прынцыпаў роўнасці і ўзаемнай адказнасці.

Мінскі Клубны дом «Адкрытая душа» функцыянуе з 2011 году. Дзейнасць Клубнага Дома рэгулюецца міжнароднымі стандартамі Клубных дамоў. З 2016 года ў Беларусі пачалі з’яўляцца і рэгіянальныя Клубныя дамы. Спачатку ў Брэсце, потым у Віцебску, пазней ў Лідзе. 

Клубны дом — гэта месца, куды людзі з псіхічнымі захворваннямі прыходзяць пагутарыць, навучыцца чамусьці новаму ці проста папіць гарбату.

У Клубным доме працуюць дзве групы:

  • кухонная група, дзе вучацца гатаваць ежу;
  • офісная група, дзе вучацца карыстацца кампутарам, граць на музычных інструментах або вывучаюць замежную мову.

Штомесяц ладзяцц асветніцкія падзеі, сустрэчы і дыскусіі са спецыяліст_камі ў галіне псіхічнага здароўя. Анонсы і навіны можна адсочваць у групе ВКонтакте.

Таксама наведваль_ніцы Клубнага дома могуць пры неабходнасці  атрымаць бясплатную юрыдычную або псіхалагічную кансультацыю,  далучыцца да групы падтрымкі. Юрыст Мінскага Клубнага дома кансультуе і рэгіянальныя прадстаўніцтвы.

Стаць наведвальн_іцай Клубнага дома могуць людзі:

  • з псіхічнымі захворваннямі, якія старэйшыя за 18 гадоў і якія ўсведамляюць жаданне ўдзельнічаць у жыцці Клубнага дому;
  • у якіх адсутнічае агрэсія ў паводзінах і якія маюць стабільны стан, які не патрабуе знаходжання ў бальніцы;
  • якія могуць самастойна прыходзіць у Клубны дом і кантраляваць прыём лекаў.

Каб трапіць у Клубны дом «Адкрытая душа» дастаткова патэлефанаваць па нумарах, якія ўказаны ніжэй.

Гадзіны працы Клубнага дома: Пн, Аўт, Ср, Пт 14:00-18:00, Чц 16:00-20:00

Адрас: Мінск, вул. Кнорына, 3 (жылы дом, уваход з тарца будынка, пад шэрым дахам).

 Кантакты:  сайт, ВКонтакте, Facebook, +375(44)779-88-24 (А1), +375(17)235-04-48, nepavelp@gmail.com

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: