Мэта практыкі: зрабіць тэксты больш даступнымі, а мерапрыемствы — больш інклюзіўнымі праз выкарыстанне спецыяльнага падыходу да падачы інфармацыі.
Ясная мова ― гэта методыка спрашчэння інфармацыі і падачы яе такім чынам, каб усё можна было лёгка зразумець з першага разу.
Канцэпцыя яснай мовы з’явілася ў 1960-я гады, а першыя напрацоўкі з’явіліся ў краінах Скандынавіі ў межах нацыянальнай стратэгіі і канцэпцыі «нармалізацыі», якая стала правобразам сучаснай інклюзіі.
З тэмай яснай мовы ў Беларусі шмат працуе Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам. Сярод іншага, яна займаецца стандартызацыяй яснай мовы ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, а таксама ўключэннем стандарта яснай мовы на дзяржаўным узроўні. Такі стандарт быў уведзены ў дзеянне ў Беларусі ў 2021 годзе. Ён апісвае, якіх падыходаў і правілаў трэба прытрымлівацца пры выкарыстанні яснай мовы і ўключае, у тым ліку, рэкамендацыі адносна размяшчэння тэксту на старонцы, памеру, колеру і асаблівасцяў шрыфту, патрабаванні да ілюстрацый, вэб-сайтаў і аўдыёінфармацыі.
Варта мець на ўвазе, што надта складаная мова выключае з паўнавартаснага ўдзелу ў мерапрыемствах розныя сацыяльныя групы : людзей з ментальнымі парушэннямі, людзей з інваліднасцю, людзей, якія толькі вучаць гэтую канкрэтную мову, дзяцей, людзей сталага веку, а таксама частку людзей з дыслексіяй.
Ясная мова не мае строгіх правілаў, а тэксты могуць адаптавацца па-рознаму ў залежнасці ад таго, для якой канкрэтнай аўдыторыі іх рыхтуюць.
Кантакты: сайт арганізацыі, +375 (17) 320-03-88, +375 (17) 316-73-90, info@lifeguide.by
Падзяліцца | Поделиться: