5-дзённы выязны трэнінг у гарах Грузіі 25 — 30 верасня 2023 года
Прывітанне! Мы арганізацыя «ІншыЯ» (https://theothersby.org/), запрашаем цябе паўдзельнічаць у выязным трэнінгу «Зазямленне», які арганізуем для рэлакацыяваных беларускіх актывіст_ак, якія зараз жывуць у Грузіі.
За апошнія 3 гады вялікая колькасць беларускіх актывіст_ак былі вымушаны пераехаць з Беларусі. Наша каманда не выключэнне. Новыя ўмовы працы, пагрозы рэпрэсій, адаптацыя ў новай краіне часта прыводзяць да стрэсу. Мы ведаем, як складана ў існуючых умовах знайсці апоры ўнутры сябе, прасіць дапамогі ў іншых людзей, складана запаволіцца і пачуць сябе.
Таму запрашаем цябе на 5-дзённы выязны трэнінг у гарах Грузіі, які пройдзе з 25 да 30 верасня 2023 года.
На працягу трэнінгу з намі будзе працаваць псіхалагіня.
Больш падрабязная праграма будзе адпраўлена адабраным удзельні_цам. Колькасць месцаў абмежавана. Пасля трэнінгу будзе дзейнічаць група падтрымкі для удзельні_ц.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету https://forms.gle/jfeJFnAGVJCmsTr78 да 31 жніўня (уключна). Вынікі адбору паведамім 4 верасня.
Арганізатар_кі бяруць на сябе выдаткі па пражыванні, харчаванні і трансферу з горада Батумі да месца правядзення.
Па ўсім пытанням звяртайцеся на пошту [email protected] з пазнакай у тэме ліста «Зазямленне».